Яндекс.Метрика


Праздник «Гуканне вясны»

Прыдзі Вясна, прыдзі красна к нам у таночак!..

На двары пятнаццаціградусны мароз, моцна скуголіць вецер, снега навалена па дахі….але  - у паветры ўжо стаіць вясновы дух … Ужо выглядае яркае вясёлае сонейка, а  грунтавыя вады набіраюць сілу и імкліва абуджаюць наваколле…

Песнямі, гульнямі, пляскамі  ўшаноўвалі  і зазывалі мы Вясну, прымая  ўдзел у прыродным свяце! И як быццам занава нараджаліся, абнаўляліся разам з Прыродай. Шчырыя настаўнікі,  пяшчотныя вяснянкі, вясёлыя скамарохі,  прыгожыя дзяўчаты і мужныя хлопцы  –  усе шчодра дзяліліся настроем  і душэўным  станам. Далёка вакол было слыхаць вяселейка!

Яндекс.Метрика